Андрэй Ажароўскі: БелАЭС – сапраўды небяспечны аб`ект



На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта Беларускай АЭС невядомыя размясцілі абвестку, што на станцыі ў любы момант можа здарыцца выбух.

Сітуацыю каментуе інжынер-фізік, эксперт праграмы «Бяспека радыёактыўных адкідаў» Андрэй Ажароўскі:

– Чалавек напісаў праўду. І праўда заключаецца ў тым, што Астравецкая атамная станцыя небяспечная, сапраўды аварыі не выключаны на 100%. І канешне, лепш бы яе не прымалі ў прамысловую эксплуатацыю. Таму я ўсялякім чынам падтрымліваю такое меркаванне. А ўжо як яна з’явілася на афіцыйным сайце, – я не ведаю.

Па словах спецыяліста, у пяніцу, 30-га красавіка, у Астраўцы адбудуцца грамадскія слуханні па ўводзе ў эксплуатацыю БелАЭС. Задаць свае пытанні і выкласці каментары можа кожны жадаючы праз сайт Дзяржатамнагляду.

Беларускае Радыё Рацыя