Анархісты Беларусі: БелАЭС – шкодны помнік рэжыму Лукашэнкі



Сёлета ў 35-гадавіну Чарнобыльскай катастрофы «Чарнобыльскі шлях» у Менску не адбудзецца.

На што варта звярнуць увагу беларусам у такіх умовах, разважае прадстаўніца анархісцкай групы „Прамень”,  спадарыня Марыя, якая папрасіла не называць яе прозвішча:

– Зараз у марша няма такога патэнцыялу, як у 90-х. Наколькі беларусам неабходная АЭС? Жаданне прадаваць энергію са станцыі другім краінам паказвае, што беларусам зараз не АЭС патрэбная, а падзенне дыктатуры і фарміраванне эканамічнай сістэмы, у якой будуць пад увагай у першую чаргу інтарэсы грамадства, а не карумпаваных палітыкаў ці бізнесоўцаў. Давер зараз куды большчы да ліберальных экспертаў, а не да лукашэнкаўскіх даследчыкаў ці пуцінскіх камісіяў, зараджаных палітычнай прапагандай.

 Прадстаўніца анархісцкай групы „Прамень” таксама пракаментавала затрыманне старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва як недатычнае да самога правядзення “Чарнобыльскага шляху”.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: суполкі Прамень