Зінаіда Бандарэнка адзначыла Дзень народзінаў
Сёння падтрымлівае дэмакратычную супольнасць і марыць пра вольных беларусаў. Свой дзень нараджэння адзначыла легендарная дыктар беларускага тэлебачання, Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. А нарадзілася зорка беларускага тэлебачання 25 красавіка ў 1939-ым годзе ў Менску.
Беларускае Радыё Рацыя таксама павіншавала спадарыню Зінаіду Бандарэнку з Днём нараджэння, якое яна сустрэла у коле сваёй сям’і.
– Адзначыла я проста шыкоўна, можна сказаць.Тут падключыліся мае родныя, блізкія, дзеці. І так было нам утульна, весела. Канешне, што там казаць, з такім адценнем не надта вясёлым мы ўсе цяпер жывём. Чалавек, які мае сваю пазіцыю, не можа жыць так асобна. Увесь час мы адчуваем непакой за краіну і за ўсіх людзей, і за тое, што адбываецца. Гэта ёсць.
Зінаіда Бандарэнка ў 1996 годзе рэзка выказалася на адрас Аляксандра Лукашэнкі, які вырашыў сустрэцца з журналістамі, каб аддзячыць іх за падтрымку на рэферэндуме па пашырэнні ягоных паўнамоцтваў. Хутка пасля гэтага была вымушана звольніцца з тэлебачання.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя