Мінінфарм спыніў вяшчанне двух расейскіх тэлеканалаў у Беларусі



З 26 красавіка гэтага года спыняецца трансляцыя расейскіх каналаў «Наш Футбол» і «НЮ АРТ ТБ» (NU ART TV). У якасці прычыны Мінінфарм называе сканчэнне тэрміну дзеяння дазволаў на вяшчанне на тэрыторыі Беларусі.

Да красавіка праграмы распаўсюджваліся на падставе выдадзенага Міністэрствам інфармацыі дазволу на трохгадовы перыяд.

«Наш Футбол» — тэлеканал, цалкам прысвечаны расейскаму футболу. Эфір складаецца з прамых трансляцый матчаў Расейскай футбольнай прэм’ер лігі, спаборніцтваў па футзале і пляжным футболе.

«НЮ АРТ ТБ» — гэта міжнародны эратычны канал, дзе, паводле апісання, «эротыка падаецца як мастацтва».

З поўным пералікам замежных тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі, якія маюць дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі, можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі.

Паводле TUT.BY.