Экстрэмальныя ўмовы выжывання ў беларускай глыбінцы
У 21-ым стагоддзі жыхарам вёскі Лясковічы, якая знаходзіцца ў 35 кіламетрах ад Бярозы, прыходзіцца мыцца па-старынцы: у ночвах. Лазня ў вёсцы ёсць, але не дзейнічае, абураюцца людзі:
– Мы прасілі старшыню калгаса адрамантаваць лазню. Колькі нам жыць засталося? Дайце нам магчымасць хоць раз у месяц памыцца ў лазні. Мы і плаціць будзем. Мы ж як ніяк людзі.
У вёсцы зачынілі школу, садок, ліквідавалі камбінат бытавога абслугоўвання. З сацыяльных аб’ектаў засталася крама, медычны пункт, паштовае аддзяленне і клуб. Асфальт заканчваецца ў 3 кіламетрах ад вёскі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота medkarta.com