Спеўная zoom-cустрэча з бардам Сержуком Сокалавым-Воюшам



У сераду, 28 красавіка, арганізатары канцэрту запрашаюць на спеўную zoom-cустрэчу з легендарным беларускім бардам, журналістам, пісьменнікам, перакладчыкам Сержуком Сокалавым-Воюшам, пры ўдзеле вядомай беларускай спявачкі Таццяны Грыневіч, першай скрыпкі беларускіх плошчаў і маршаў 2020-га!

Сяржук Сокалаў-Воюш ужо 30 гадоў жыве за мяжой, але ягоныя спевы 30-гадовай даўніны пасля жніўня 2020 загучалі з нечаканай актуальнасцю, а ягоную легендарную песню «Аксамітны летні вечар» некаторыя лічаць ледзь не народнай.

У межах гэтай спеўнай сустрэчы спадар Сяржук згадае шмат якія свае знакавыя песні ды альбомы, падзеліцца сваімі разважаннямі ды адкажа на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. Задаць сваё пытанне загадзя можна пры рэгістрацыі на сустрэчу ў гугл-форме.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!