Польшча адмовілася ад удзелу ў “Славянскім базары”
27 красавіка стала вядома, што польскія арганізатары нацыянальнага адбору на «Славянскі базар», таварыства Słowiańska Dusza, адмовіліся ад удзелу ў фэсце, паведамляе telegraf.by. У таварыстве кажуць, што не хочуць сапсаваць рэпутацыю польскіх удзельнікаў. Народнае антыкрызіснае кіраванне пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі прапанавала таварыству з 14 да 19 ліпеня правесці анлайн-фэст салідарнасці з беларускім народам і запрасіць на яго выканаўцаў з Беларусі, якія падпалі пад рэпрэсіі.
“Народнае антыкрызіснае кіраванне ўдзячна Słowiańska Dusza за неабыякавасць да лёсу беларускіх дзеячаў культуры. Мы верым, што пастанова таварыства стане добрым прыкладам для аргкамітэтаў іншых краін, якія займаюцца нацыянальнымі адборамі на “Славянскі базар”, – гаворыцца ў лісце каманды Паўла Латушкі польскім арганізатарам.
Беларускае Радыё Рацыя