Год таму Беларускі Чырвоны Крыж адкрыў тэлефонную лінію па пытаннях COVID-19



Год таму Беларускі Чырвоны Крыж стварыў адмысловую тэлефонную лінію 201 па пытаннях COVID-19. За гэты перыяд на яе звярнулася амаль 19 тысяч жыхароў краіны, з якіх 2 тысячы сёлета. 

Па словах супрацоўніцы арганізацыі Надзеі Аксак, у першую чаргу людзі звяртаюцца па псіхалагічную дапамогу:

– Звяртаюцца людзі, якія знаходзяцца ў псіхалагічным дыскамфорце з-за сітуацыі з хваробай. Звярнуўшыся на “гарачую лінію”, яны могуць атрымаць псіхалагічную дапамогу і падтрымку. А таксама абмеркаваць іншыя пытанні, які датычаць агульнай інфармацыі пра гэтае захворванне. Таму на пытанні, якія да нас паступаюць на “гарачую лінію”, мы стараемся адпаведным чынам адказваць.

Кансультаванні па інфалініі аказвае 80 валанцёраў Чырвонага Крыжа. Усе яны прайшлі адмысловую падрыхтоўку, а таксама, як запэўніваюць у арганізацыі для іх рэгулярна ладзяцца семінары для падвышэння прафесійнага ўзроўню.

Беларускае Радыё Рацыя