Польшча пачынае паэтапна згортваць эпідэміялагічны лакдаўн



Прэм’ер-міністр Польшчы Матуш Маравецкі разам з міністрам здароўя Адамам Нядзельскім прадставілі план размарозкі гаспадаркі на ўсёй тэрыторыі Польшчы на бліжэйшыя тыдні. «Трэба захоўваць эластычнасць рэакцыі, калі сітуацыя з пандэмія зноў пагоршыцца», – заявіў Матэуш Маравецкі. Таксама ён адзначыў, што Польшчы мае адзін з самых нізкіх паказчыкаў беспрацоўя, але на захаванне працоўных месцаў было выдаткавана каля 200 мільярдаў злотых.

– Ужо з 1 траўня адновім правядзенне спартовых мерапрыемстваў на свежым паветры, а таксама ў закрытых спартовых аб’ектах і ў басейнах. З 4 траўня пачнуць працу ў санітарным рэжыме гандлёвыя галерэі, будаўнічыя і мэблевыя крамы. У школы вяртаюцца вучні 1-3 класаў. Пачнуць працу таксама мастацкія галерэі і музеі. З 8 траўня адкрыюцца гатэлі. З 15 траўня пачнуць працу рэстарацыі і кавярні, але толькі на свежым паветры.

З 29 траўня плануецца, што адукацыя пяройдзе на стацыянар. Таксама польская гастраномія зможа працаваць і ўнутры памяшканняў, дазволяць праводзіць вяселлі ці камуніі ў колькасці да 50 асобаў. Кінатэатры і тэатры змогуць запаўняцца напалову, з абмежаваннямі будуць працаваць крытыя спартовыя аб’екты, у тым ліку трэнажорныя залі.

Па апошніх дадзеных, за суткі ў Польшчы было зафіксавана 8895 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі 636 чалавек з COVID-19.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя