Тэлеграм-канал, які раней вёў блогер Эдуард Пальчыс, прызнаны экстрэмісцкім
Тэлеграм-канал PALCHYS, які раней вёў блогер Эдуард Пальчыс, прызнаны экстрэмісцкім. Канал унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які публікуецца на сайце Міністэрства інфармацыі.
Там паведамляецца, што канал прызнаны экстрэмісцкім у адпаведнасці з рашэннем суда Партызанскага раёна Менска ад 20 красавiка 2021 года.
Грамадскі і палітычны актывіст блогер Эдуард Пальчыс знік 27 верасня 2021 года. Яго родныя і адвакаты каля двух тыдняў не мелі пацвярджэння таму, што ён знаходзіцца ў ЦІП Менска.
Пра тое, што ў дачыненні да Пальчыса распачатая крымінальная справа, стала вядома 27 кастрычніка. У той дзень актывіст павінен быў выйсці на волю з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак яго не выпусцілі.
6 лістапада Пальчысу было выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў). Па названай частцы артыкула прадугледжанае пакаранне ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Пальчыс знаходзіцца пад вартай. Ён прызнаны палітвязнем.