За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.309 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.309 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З лякарняў выпісаныя 1.406 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

За суткі колькасць новых выпадкаў вырасла — 28 красавіка было зарэгістравана 1.255 хворых. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 357.233, памерла 2.532 пацыенты з каронавірусам, паправіліся — 347.554.

За мінулыя суткі выканана 17.175 тэстаў на каронавірус (днём раней 17.479). Усяго з пачатку эпідэміі зроблена 5.832.409 тэстаў.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на сённяшні дзень 286,9 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, 102,2 тысяч — прайшлі поўны курс вакцынацыі.

БелаПАН