Набліжаецца праваслаўны Вялікдзень



Набліжаецца праваслаўны Вялікдзень. Вялікае свята, якое адзначалася людзьмі нават у савецкія часы. І калі хрысцілі дзяцей часта па начах, каб ніхто не бачыў, то Вялікдзень святкавалі адкрыта, і ўлады не ўмешваліся.

Узгадаў у нашым эфіры праваабаронца і пісьменнік Віктар Сазонаў пра сваё гальшанскае дзяцінства:

–  Але калі прыходзілі вось такія святы як Вялікдзень, як Радуніца, як Вербнае і як Раство, то на гэтыя святы ўлады заплюшчвалі вочы. І людзі іх святкавалі шырока, адкрыта  і тут ужо ніякіх даносаў не было, акрамя таго, што ў школе абавязкова на тыя дні, калі быў пост, былі танцы, вечарыны дапазна. А так заўсёды сачылі, каб дзеці разышліся і ў дзесяць былі ў хаце, а тут да дванаццаці танцуйце, балюйце. Вось такая была палітыка.

А сёння ў праваслаўных вернікаў – Вялікая пятніца. Дзень, калі згадваюцца пакуты Хрыста на крыжы ды яго смерць. Святары апранутыя ў чорныя адзенні. У цэрквах адбываецца абрад вынасу Плашчаніцы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя