Распачатая крымінальная справа за абразу памерлага міліцыянта



 Аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да трох грамадзян, якія падазраюцца ў абразе памерлага міліцыянера, паведаміла 30 красавіка прэс-служба МУС.

„Матэрыял аб смерці супрацоўніка магілёўскага УУС выйшаў у ведамасным друку, а пасля быў растыражаваны ў інтэрнэце. Некаторыя карыстальнікі замест спачування і слоў падтрымкі блізкім пакінулі пад публікацыяй абразлівыя словы. Аператыўнікі <…> выявілі трох аўтараў негатыўных пастоў: 37-гадовага мінчаніна, 63-гадовую жанчыну са Смаргоні і 49-гадовага жыхара Віцебска”, — гаворыцца ў паведамленні.

Следчыя „далі прававую ацэнку дзеянням каментатараў і прызналі іх падазраванымі па крымінальнай справе за публічную абразу прадстаўніка ўлады”.

БелаПАН