У Пінску не будуць пераатэстоўваць міліцыянтаў



Упраўленне ўнутраных спраў Берасцейскага аблвыканкама адказала на зварот аб пазачарговай атэстацыі пінскіх міліцыянтаў, які быў размешчаны на сайце petitions.by. Ініцыятыва з’явілася пасля таго, як у ходзе судовага пасяджэння па “пінскай справе” сілавікі пачалі казаць, што ў момант разгону мітынгу ўначы з 9-га на 10-е жніўня ім было страшна.

Адказ пракаментавала суаўтар звароту, старшыня Пінскай арганізацыі сацыял-дэмакратаў Вераніка Іванова:

– Атрымалі адказ на петыцыю адносна пазачарговай атэстацыі супрацоўнікаў пінскага ГАУС і РАУС. Адказ чакаемы. Нам адказалі вельмі сцісла. Што з імі ўсё ў парадку, яны не маю патрэбы ў ніякай псіхалагічнай або псіхіятрычнай дапамозе. Нічога другога мы не чакалі. Але, на думку некаторых людзей, гэта адна з найбольш эфектыўных і дзейсных петыцый на сённяшні дзень, якая існавала на гэтым сайце.

Дарэчы, пасля таго, як з’явілася петыцыя, каля трыццаці са ста дзевяці пацярпелых міліцыянтаў адмовіліся заяўляць маральную кампенсацыю, якую цяпер будуць спаганяць з 14-ці пінчукоў-палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя