Святлана Ціханоўская пачынае працоўны візіт у Славенію



Следам за працоўнымі візітамі ў Аўстрыю і Італію, Ціханоўская накіроўваецца ў Славенію, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Там яна сустрэнецца з міністрам замежных спраў Анжэ Лагарам, прэм’ер-міністрам Янезам Яншам, міністрам абароны Мацеем Тоніным, а таксама дэпутатамі парламента. Асноўная тэма візіту – арганізацыя перамоваў з рэжымам, публікацыя Ўсёабдымнага плана ЕЗ для Беларусі і палітыка ЕЗ у дачыненні да Беларусі – бо з 1 ліпеня пачынаецца старшынства Славеніі ў ЕЗ.

Нагадаем, што Святлана Ціханоўская ўжо сустракалася з міністрам замежных спраў Славеніі, калі ён прыязджаў у Вільню ў 2020 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/tsikhanouskaya