Хутка ў квітанцыях на аплату камунальных паслуг з’явіцца новы радок



Хутка ў квітанцыях на аплату камунальных паслуг з’явіцца новы радок — яшчэ адна паслуга, якую давядзецца аплачваць беларусам.

У новай пастанове Савета міністраў ёсць дадатковая глава №17, дзе пазначана, што кожны месяц трэба аплачваць паслугі па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання. Пад агульнай маёмасцю маецца на ўвазе ўсё, што за межамі кватэры ў шматпавярховіку: ад пад’езда і падвала да дваровай тэрыторыі. Апроч таго жыхароў абавяжуць аплачваць электрычнасць, якой асвятляюцца дапаможныя памяшканні і якая затрачваецца на працу абсталявання. Сума будзе рознай, яна залежыць ад плошчы кватэры. Чакаецца, што новая аплата з’явіцца ў другім паўгоддзі.

Таксама з 1 чэрвеня ў Беларусі вырасце шэраг іншых камунальных тарыфаў. У першую чаргу падаражэюць ацяпленне ды гарачая вада – на 6,3%.

Беларускае Радыё Рацыя