У Берасці працягваецца суд па так званай справе „пудзілаў-рэек”



Ужо сёння, 4 мая, у Берасці адбудзецца працяг судовага пасяджэння па палітычна матываванай крымінальнай справе „пудзілаў-рэек”. Дзяржабвінавачанне запытвае пакаранне да 5 гадоў калоніі:

–  У якасці абвінавачаных праходзяць дзесяць жыхароў Берасцейскай вобласці – Яўген Камбуль, Сяргей Сіліч, Максім Сілюк, Максім Пыцель, Вольга Сыраватка, Наталля Барынава, Наталля Муратава, Сяргей Красоўскі, Уладзімір Кацюбка і Марына Сілёнак.

Максімальнае пакаранне, якое хоча дзяржабвінавачанне, – 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, мінімальнае – 1 год і 6 месяцаў хіміі. Інкрымінуецца частка 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь  або злоснае хуліганства, а таксама артыкул 309 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за замыканне рэек дротам. Пачатак пасяджэння – а 10-ай гадзіне. Праваабаронцы нагадваюць, што для прысутнасці на судзе патрабуецца мець пры сабе пашпарт і маску.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце