Беларускія хакеісты прайгралі Расеі і вылецелі з ЧС сярод юніёраў



Юніёрская зборная Беларусі па хакеі прайграла расейцам з лікам 2:5 у чвэрцьфінале чэмпіянаце свету ў ЗША. Першая палова гульні прайшла для беларускай каманды не лепшым чынам. Да 23-й хвіліны беларусы саступалі 0:3, але затым змаглі пераламаць ход гульні, правёўшы выдатны адрэзак. На 28-й хвіліне Марозаў адыграў адну шайбу, а неўзабаве Нікалаеня скараціў адставанне да мінімуму. Падначаленыя Дзмітрыя Шульгі мелі некалькі магчымасцяў параўняць лік, але так і не змаглі скарыстацца сваімі момантамі. А вось расейцы ў трэцім перыядзе двойчы падлавілі беларусаў і ўсталявалі канчатковы лік матчу – 5:2.

Такім чынам, беларусы завяршылі выступы на юніёрскім чэмпіянаце свету. Раней, на групавым этапе, наша каманда прайграла шведам 1:5, разграміла швейцарцаў 7:1, перамагла Латвію 6:2 і саступіла Канадзе 2:5.

Шуневіч пакінуў пасаду генеральнага дырэктара менскага «Дынама»

Былы кіраўнік МУС Ігар Шуневіч пакінуў пасаду генеральнага дырэктара хакейнага клуба «Дынама-Менск». Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт „зуброў”. Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі і кіраўнік Назіральнай рады менскага «Дынама» Зміцер Баскаў пазітыўна ацаніў вынікі працы адыходзячага генеральнага дырэктара.

«Севілья» прайграла «Атлетыку»

У матчы 34-га тура іспанскай Прымеры «Севілья» саступіла «Атлетыку» Більбао 0:1. На 90-й хвіліне госці злавілі «Севілью» на контратацы. Адзіны гол забіў нападнік «Атлетыка» Іньякі Уільямс. «Севілья» у 34 матчах набрала 70 ачкоў і займае чацвёртае месца ў турнірнай табліцы Прымеры. Лідэрам спаборніцтваў з’яўляецца «Атлетыка», які мае 76 ачкоў, на другім месцы – «Рэал» 74 ачкі, столькі ж у «Барселоны».

На фінал Лігі Еўропы ў Гданьску дапусцяць 9500 заўзятараў

Фінал Лігі Еўропы-2021, які адбудзецца ў польскім Гданьску, пройдзе з гледачамі на трыбунах. Польскія ўлады пацвердзілі, што гледачы змогуць запоўніць стадыён на 25% ад поўнай ёмістасці. Такім чынам, ужывую за гульнёй змогуць назіраць 9500 тысяч людзей. УЕФА ўжо абвясціў пачатак прыёму заявак на набыццё квіткоў. Прыём заявак сканчаецца 7 траўня ў 14:00. У фінале Лігі Еўропы згуляюць пераможцы паўфінальных супрацьстаянняў: Вільярэал — Арсенал і Манчэстар Юнайтэд – Рома. Фінал Лігі Еўропы ў Гданьску адбудзецца 26 траўня.

Крышціяну Раналду ня хоча працягваць кантракт з „Ювентусам”. Ён вернецца ў „Спортынг”

Нападнік турынскага „Ювентуса” Крышціяну Раналду плануе завяршыць кар’еру ў партугальскім „Спортынгу”. Як паведаміў журналіст Sport Mediaset Клаўдыё Райманд, 36-гадовы партугалец не мае намеру падпісваць новы кантракт з „Ювентусам”. Футбаліст хоча перайсці ў „Спортынг” летам наступнага года. „Раналду ўжо сфармаваў планы на будучыню. Ён хоча скончыць свой цыкл у „Ювентусе” і правесці ў „Спортынгу” два гады. Крышціяну з павагай ставіцца да свайго кантракту, які скончыцца ў 2022 годзе. Шанцаў на вяртанне ў Іспанію і „Рэал” няма, а ў „Манчэстар Юнайтэд” няма фінансавых магчымасцяў, каб купіць Раналду. Ён ні ў якім разе не стане сыходзіць з „Ювентуса”. На гэта ў яго ёсць асабістыя прычыны, асаблівую ролю тут граюць сувязі са спонсарамі”, – распавёў Райманд.

Беларускае Радыё Рацыя