Нормы тавараў, якія можна правозіць без мыта



Тэкст падрыхтаваны на аснове інтэрнэт-сервісаў польскай памежнай службы.

Прадметы асабістага карыстання

Падарожныя, якія часова ўязджаюць на мытную тэрыторыю Еўрапейскай супольнасці з турыстычнымі, спартовымі або гандлёвымі мэтамі, для ўдзелу ў бізнес-сустрэчах, у сувязі з лячэннем, навучаннем і т.п., могуць прывезці з сабой неабходныя прадметы асабістага карыстання.

Да прадметаў асабістага карыстання адносяцца ўсе прадметы, новыя або ўжываныя, якія могуць нам спатрэбіцца для асабістага карыстання ў час знаходжання на тэрыторыі ЕЗ, з улікам усіх акалічнасцяў, АЛЕ ў гэты спіс не ўваходзяць прадметы, якія ўвозяцця з мэтамі гандлю.

Прадметы асабістага карыстання павінныя быць на сабе або ў багажы:

1. У наземным транспарце – агульным коштам да 300 еўра 2. У паветраным і марскім транспарце – агульным коштам да 430 еўра

У названых коштах не ўлічваецца кошт неабходных медычных прэпаратаў, паліва, якое знаходзіцца ў стандартным баку любога аўтамабіля, а таксама паліва, якое знаходзіцца ў перанасной каністры аб’ёмам не большым за 10 літраў, а таксама кошты тытуню і тытунёвых вырабаў ды алкагольных напояў, якія ўвозяцца згодна з ніжэй пазначанымі нормамі.

Правоз тытунёвых і алкагольных вырабаў

Калі казаць пра тытунёвыя вырабы і алкагольныя напоі, то без выплаты мытных пошлінаў можна правозіць наступную колькасць тавараў:

1. Тытунёвыя вырабы, калі яны перавозяцца паветраным або марскім транспартам асобай, якая мае больш за 17 гадоў:

а) цыгарэты – 200 штук, або б) цыгарэткі (цыгара масай не больш, чым 3 г/штука) – 100 штук, або c) цыгара – 50 штук, або д) тытунь для палення – 250 г

2. Тытунёвыя вырабы, калі яны перавозяцца іншым транспартам (напрыклад, легкавым аўтамабілям) асобай, якая мае больш за 17 гадоў:

а) цыгарэты – 40 штук, або б) цыгарэткі (цыгара масай не больш, чым 3 г/штука) – 20 штук, або с) цыгара – 10 штук, або д) тытунь для палення – 50 г

3. Алкагольня напоі, калі яны перавозяцца асобай, якая мае больш за 17 гадоў:

а) алкагольныя напоі з масавай доляй алкаголю больш за 22% (напрыклад, гарэлка) – 1 літр, або б) алкагольныя напоі з масавай доляй алкаголю да 22% (напрыклад, лікеры) – 2 літры і c) віна (акрамя пеністых гатункаў) – 4 літры і д) піва – 16 літраў

4. Алкагольныя напіткі, калі яны перавозяцца асобай, якая мае больш за 17 гадоў, пражывае на памежнай тэрыторыі або працуе на памежнай тэрыторыі:

а) алкагольныя напоі з масавай доляй алкаголю больш за 22% (напрыклад, гарэлка) – 0,5 літра або б) алкагольныя напоі з масавай доляй алкаголю да 22% (напрыклад, лікеры) – 0,5 літра i c) віна (акрамя пеністых гатункаў) – 0,5 літра і д) піва – 2 літры

Паштовыя пасылкі

Ад аплаты мытных пошлінаў вызваляюцца паштовыя пасылкі з таварамі невялікай вартасці, высланыя з краіны, якая не ўваходзіць у ЕЗ (напрыклад, з Беларусі), у краіну, якая ўваходзіць у ЕЗ – агульным коштам да 150 еўра (арт.27 дэкрэту Рады EWG № 918/83)

 

Правоз грошай агульнай сумай 10 000 EURі больш

Падарожныя, якія ўязджаюць або выязджаюць з тэрыторыі Еўразвяза, абавязаны задэклараваць мытным органам асабістыя грошы, калі сума перакрочвае 10000 EUR(таксама іх эквівалент у іншых валютах або акцыях, аблігацыях, дарожных чэках)

Адпаведныя бланкі грамадзянін Беларусі запаўняе сам, бланкі знаходзяцца ў польскіх мытнікаў на кожным памежным пераходзе, на польскай і расейскай мовах. Мытнік пацвярджае правоз грошай сваёй пячаткай. Гэты дакумент дае нам магчымасць адкрыцця банкаўскага рахунку ў краіне ЕЗ. Мы зможам рабіць грашовыя пераводы праз інтэрнэт. Падобная мытная працэдура – бясплатная, асабовыя даныя ахоўваюцца.

Правоз мяса і малочных вырабаў, а таксама прадуктаў расліннага паходжання

Падарожным, якія прыбываюць з краіны, якая не ўваходзіць у ЕЗ, нельга правозіць мяса, мясныя прадукты, малако, а таксама малочныя вырабы, без адпаведных ветэрынарных дакументаў. Такія правілы ўведзены з мэтай прадухілення распаўсюду захворванняў жывёлаў (на падставе дэкрэту Камісіі WE№206/2009 ад 25.03.2009).

Часта здараюцца выпадкі канфіскацыі харчовых прадуктаў. Канфіскаваныя прадукты змяшчаюць у адмысловыя ёмістасці, якія знаходзяцца на памежных пунктах пропуску.

Нормы правозу прадуктаў расліннага паходжання:

а)   свежая садавіна – 5 кг

б)   свежая гародніна – 5 кг

Правоз жывелаў

Хатнія жывелы (сабакі, каты, тхоры, у колькасці не большай за 5 асобінаў) могуць увозіцца ў Польшчу, перавазіцца паміж краінамі-чальцамі Еўразвязу, а таксама вывозіцца з ЕЗ, у выпадку выканання наступных умоваў:

–  у жывёлы павінен быць ідэнтыфікатар (электронны або ў выглядзе татуіроўкі – канкрэтныя патрабаванні выстаўляюць асобныя краіны); –  жывёла павінна мець прышчэпку ад шаленства; –  жывёла павінна мець дакументы, якія пацвярджаюць, што ёй зробленыя патрэбныя прышчэпкі (пашпарт жывелы або ветэрынарная даведка).

Беларускае Радыё Рацыя