Польшча пачынае вяртацца да “нармальнага жыцця”



У сувязі з запавольваннем тэмпаў эпідэміі і паспяховай вакцынацыяй супраць каронавіруса, урад Польшчы пачаў паволі адмяняць эпідэміялагічныя абмежаванні. З сённяшняга дня адкрытыя гандлёвыя цэнтры, будаўнічыя і мэблевыя крамы. У школы ў стацыянарным рэжыме вярнуліся дзеці 1-3 класаў пачатковай школы. Таксама свае дзверы для наведвальнікаў адчыняюць мастацкія галерэі і музеі.

У спартыўных збудаваннях на вольным паветры могуць адначасова знаходзіцца да 50-ці чалавек. Таксама ў басейны і закрытыя спартыўныя будынкі вярнуліся арганізаваныя групы дзяцей і моладзі.

Магчыма, што з сярэдзіны месяца можна будзе хадзіць на вуліцах без масак.

Беларускае Радыё Рацыя