Масты: пасля скаргаў Палубятку вярнулі рэчы
У Мастах, што на Гарадзеншчыне, міліцыя вярнула рэчы і сцягі мясцоваму актывісту Іосіфу Палубятку.
– Пасля скаргі ў пракуратуру і мясцовую міліцыю мастоўскія міліцыянты вярнулі старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДП і журналісту Іосіфу Палубятку партыйныя сцягі, маленькія бел-чырвона-белыя сцяжкі, партыйны білет, сем асобнікаў партыйнага часопісу “Пазіцыя”, а таксама іншыя рэчы. Нагадаем, што сам Іосіф Палубятка быў затрыманы і правёў трое сутак у ІЧУ за размяшчэнне партыйнай сімволікі на вакне сваёй кватэры. Міліцыянты расцанілі гэтае дзеянне, якое адбылося 25 сакавіка, як несанкцыянаваны пікет.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: baj.by