У Германіі адмянілі «Актобэрфэст-2021»
У Германіі адмянілі фестываль піва «Актобэрфэст», які традыцыйна праходзіць восенню ў Мюнхене, у сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса, паведаміла газета Frankfurter Allgemeine.
Аб адмене фестывалю заявіў прэм’ер-міністр Баварыі Маркус Сёдэр.
«Актобэрфэст-2021» павінен быў прайсці з 18 верасня па 3 кастрычніка. «Актобэрфэст» таксама не праводзіўся і ў 2020 годзе. У папярэднія гады буйнейшы ў свеце фальклорны фестываль наведвала каля шасці мільёнаў чалавек з усяго свету. Фестываль прыносіў істотны прыбытак. Эканамічны кошт «Актобэрфэсту» ў 2019 годзе склаў больш за 1,23 млрд еўра.
«Актобэрфэст» упершыню быў праведзены ў 1810 годзе з нагоды вяселля будучага баварскага караля Людвіга I. У XIX стагоддзі свята адмянялася двойчы ў сувязі з эпідэміямі халеры. Фестываль аднавіўся ў сваёй традыцыйнай форме ў 1949 годзе. Адмена фестывалю ў 2020 годзе стала першай за апошнія 70 гадоў.