Прэзідэнты Польшчы і Эстоніі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі
Прэзідэнты Польшчы і Эстоніі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Падчас прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з Анджэем Дудам кіраўнік эстонскай дзяржавы Керсці Кальюлайд падкрэсліла, што Польшча з’яўляецца стратэгічным саюзнікам яе краіны.
Прэзідэнты Польшчы і Эстоніі таксама абмеркавалі сітуацыю, у якой апынуліся палякі ў Беларусі, якія пераследуюцца ўладамі ў Менску. Анджэй Дуда падкрэсліў неабходнасць пошуку выхаду з гэтай сітуацыі.
«Мы шукаем магчымасці вырашыць гэтую сітуацыю, каб яны былі вызваленыя, і каб у будучыні асноўныя правы чалавека выконваліся. Акцэнтуем увагу на тым, што міжнародная супольнасць павінна гэтага патрабаваць, чаго мы, не хаваючы, ад яе чакаем», – сказаў польскі прэзідэнт.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Facebook / Andrzej Duda