Сезонная праца ў Польшчы
Калі вы шукаеце сезонную працу, то патрэбную інфармацыю можаце знайсці ў гэтым матэрыяле. Як знайсці сезонную працу? Як на гэтым зарабіць? Якую працу шукаць, якая найбольш выгадная для нас? Што трэба ведаць, каб вас не ашукалі, таму што менавіта ў часе сезонных працаў можна трапіць у непрыемныя сітуацыі?
Рынак сезоннай працы ў Польшчы
Калі мы шукаем сезонную працу, то гэта найчасцей праца ў сельскай гаспадарцы і турыстычнай сферы. Такія працы найбольш папулярныя ў Польшчы. Што тычыцца працы ў сельскай гаспадарцы, то пераважна гэта збор садавіны і гародніны, напрыклад, збор клубніцаў, малінаў, сліваў, збор яблыкаў ды іншай садавіны і гародніны. У выпадку гародніны гэта найчасцей гуркі. Збіраюць на сезонных працах таксама шампіньёны ды іншыя грыбы.
Вядома, што рынак працы ў Польшчы не належыць да надта прывабных, падобная сітуацыя з сезоннай працай у Польшчы. На жаль, тут не вельмі высокія аплаты, можна нават сказаць, што іх хапае толькі на харчаванне, таму зацікаўленасць у такой працы ў краіне даволі нізкая. На гэтыя працы прыязджае пераважна моладзь, якая хоча зарабіць грошай на адпачынак.
Колькі можна зарабіць на сезонных працах у Польшчы?
Умовы сапраўды розныя, у залежнасці ад рэгіёну Польшчы і самой працы. Напрыклад, за збор аднаго кошыка клубніцаў плацяць сёлета 2,5 злотыя. Гэта не вялікая сума ў параўнанні з сезоннымі працамі ў іншых краінах Еўразвяза. У выпадку збору вішні заробім прыкладна 1 злоты за лубянку, у разе чарэшні – каля 1 злотага за кілаграм. Збор яблыкаў – гэта каля 10-12 злотых за гадзіну працы зрывання яблыкаў.
Як бачым, цэны не ўражваюць, садоўнікі не аднойчы наймалі на працу іншаземцаў, таму што палякі не хацелі працаваць за такія грошы. На жаль, гэта польскія рэаліі, таму шмат людзей выязджаюць на сезонныя працы за мяжу.
Для сезоннай працы характэрнае тое, што збор асобных відаў садавіны праходзіць вельмі хутка, напрыклад, клубніцы збіраюць усяго некалькі тыдняў, таксама вішні і чарэшні. Аднак ёсць нешта, што можа нас уратаваць, а менавіта тое, што асобныя зборы праходзяць у розны час, і сезонныя працы можна сабе проста запланаваць. Напрыклад, спачатку едзем на збор клубніцаў, пасля вішні ды чарэшні, пазней малінаў, а напрыканцы яблыкаў.
Як шукаць такога тыпу працу?
Ёсць шмат магчымасцяў. Пераважна працадаўцы самі шукаюць сваіх працаўнікоў у сваім рэгіёне, таму не публікуюць агульнапольскіх прапановаў працы. Такія прапановы з’яўляюцца ў рэгіянальных медыях. Акрамя інтэрнэту, варта прайсціся па горадзе, дзе можам пабачыць абвесткі на слупах з рэкламай або на інфармацыйных табло ў супермаркетах.
Дзе шукаць сезонную працу ў інтэрнэце?
Зацікаўленым асобам рэкамендуем адмысловыя парталы, якія тычацца працы:
- http://www.praca.owi.pl/dodatkowa/sezonowa
- Лакальныя старонкі з абвесткамі, напрыклад, www.warszawalokalnie.pl
- Пошук абвестак праз пашукавікі, напрыклад, google
Беларускае Радыё Рацыя