„Крама” прэзентуе песню з новага альбома
Гурт „Крама” прадставіў песню „Дапіў віно”:
Гэта першы сінгл з альбому „Зацьменны блюз”, які гурт прэзентуе 12-га траўня пасля доўгай творчай паўзы.
У здымках кліпа паўдзельнічалі сябры гурта: Дзяніс Дудзінскі, Хауа Амуда, Уладзімір Пугач і Аляксандр Памідораў.
— Гэтая песня з тых, якія як напісаныя, так і запісаныя, — каментуе фронтмэн гурта Ігар Варашкевіч. — Як часта гэта робіцца, кліп не зусім прывязаны да сэнсу. На 50% гэта імправізацыя — як і выбар персанажаў ды актораў, якія ўсе адразу натхніліся задумай ды пагадзіліся паўдзельнічаць без усялякіх ганарараў. У выніку атрымалася менавіта тое, што мы хацелі!
Кліпам «Дапіў віно», «Крама» анансуе выхад новага альбома „Зацьменны блюз” — дзявятага ў дыскаграфіі генералаў айчыннага року, які выйдзе на ўсіх лічбавых пляцоўках 12-га траўня. Увечары таго ж дня гурт прэзентуе альбом вялікім анлайн-канцэртам. Квіткі на анлайн-канцэрт тут.
Музыка — Ігар Варашкевіч. Словы — Фелікс Аксёнцаў. Directed by Aliaksei Krysa.