Беларускія контрсанкцыі могуць вельмі негатыўна адбіцца на эканоміцы



Новыя антызаходнія контрсанкцыі, якія анансавалі беларускія ўлады, могуць вельмі негатыўна адбіцца на эканоміцы. Такое меркаванне выказалі БелаПАН эксперты, каментуючы прынятыя рашэнні і заявы афіцыйных асоб Беларусі.

5 мая пачала дзейнічаць уведзеная ўрадам забарона на продаж тавараў заходніх кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf, якія адмовіліся сёлета спансаваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі.

Напярэдадні, 4 мая, Аляксандр Лукашэнка анансаваў і іншыя абмежавальныя меры, якія Беларусь можа ўвесці ў выпадку працягу санкцыйнага ціску Захаду. У прыватнасці, ён даў зразумець, што беларускі бок можа блакаваць транзіт еўрапейскіх тавараў на расейскі рынак, а таксама націснуць на мясцовыя кампаніі з еўрапейскім капіталам. Эксперты адзіныя ў меркаванні аб тым, што Беларусь, перакрыўшы да прыкладу транзіт еўрапейскіх тавараў у Расею, нашкодзіць значна больш сама сабе.

Беларускае Радыё Рацыя