Чаму ў польскіх маркетах беларусам вяртаюць VAT у розных памерах?



Адзін са слухачоў Беларускага Радыё Рацыя спытаў эканамічнага эксперта: «Чаму ў Польшчы ў маркетах звяртаюць на аснове дакументаў TAX FREE падатак VAT у розных памерах? У адной краме аддаюць 23%, а ў іншых месцах вяртаюць меншыя сумы?»

У Польшчы на сённяшні дзень існуюць дзве стаўкі падатку VAT – 23% i 8%. Кожная крама і оптавы склад павінны такі падатак вярнуць у поўным памеры, безумоўна, пры ўмове, што тавар вывозіцца за мяжу.

Аднак некаторыя больш вялікія крамы падпісалі дамову з пасярэднікам, які ажыццяўляе зварот падатку VAT. У гэтым выпадку сама крама непасрэдна гэтым не займаецца. Такім пасярэднікам з’яўляецца фірма GLOBAL REFUND. Паколькі гэта асобная фірма, якая наймае месца ў маркеце і мае сваіх працаўнікоў, яна павінна акупляцца, таму налічае працэнты ад сумы падатку VAT. Усе пункты, дзе ажыццяўляе сваю дзейнасць гэтая фірма, абазначаны «TAX FREE SHOPPING GLOBAL REFUND”. Ці Вы звярнулі на гэта ўвагу? Мяркую, што не.

Не заўсёды працэнты, якія адлічае фірма, маюць аднолькавыя памеры. Усё залежыць ад кошту набытых тавараў. Чым больш мы купляем, тым працэнты – меншыя. Падлікамі займаецца працаўнік фірмы на аснове адмысловых табліцаў, ён жа інфармуе пакупніка пра памер працэнтных адлічэнняў. Трэба пра гэта памяць.

Аднак, акрамя адлічаных працэнтаў, у гэтай сістэмы ёсць і станоўчыя бакі. Напрыклад, мы ажыццяўляем пакупкі ў супермаркеце ў Белай Падляшскай або ў Беластоку, але можам вярнуць падатак VAT у Варшаве або ў кожным іншым месцы пры ўмове, што маркет мае падпісаную дамову з фірмай GLOBAL REFUND. Можам гэта зрабіць нават у іншай краіне. Напрыклад, набылі тавар у Англіі або ў Нямеччыне, а VAT маем магчымасць забраць у Тарэспалі на мяжы ці ў «Makro», ці ў «Auchan» і наадварот. Таму трэба шукаць месцы, абазначаныя адпаведным чынам.

VAT можна забраць на польска-беларускай мяжы толькі ў адным пункце на памежным пераходзе ў Тарэспалі. У іншых выпадках VAT трэба забраць ужо ў краме, у якой быў набыты тавар.

Ніжэй прадстаўляем спіс пунктаў, у якіх дзейнічае апісаная ў артыкуле сістэма Global Refund.

Памежныя пераходы, на якіх атрымаем зварот TAX FREE:

Беларусь PZMot Terespol / Brest Украіна PZMot Zosin / Ustyluh Hrebenne / Rawa Ruska Расія Grzechotki / Mamonowo

Аэрапорты, у якіх атрымаем зварот TAX FREE:

Express Kraków Balice Express Poznań Ławica Express Warszawa Okęcie – Terminal 1 Gdańsk Rębiechowo

Гарады:

Белая Падляшская Jana III Sobieskiego 7 /Bricoman/ Беласток Produkcyjna 86 /Leroy Merlin/ Беласток Hetmańska 15 /Leroy Merlin/ Млыны Młyny 90 /Korczowa Dolina/ Пшэмысль Czarnieckiego 1 Dagropol

Гандлёвыя цэнтры:

Белая Падляшская UL. SIDORSKA 2K C.H. SAS

Беласток  UL. WROCŁAWSKA 20 C.H. ZIELONE  WZGÓRZE UL. CZ. MIŁOSZA 2 GALERIA BIAŁA UL. ŚWIĘTOJAŃSKA 15 C.H. ALFA UL. WYSOCKIEGO 67 GALERIA PODLASKA UL. PRODUKCYJNA 84 C.H. AUCHAN UL. KAWALERYJSKA 17A C.H. HETMAN

Сувалкі  UL. DWERNICKIEGO 15 C.H. Suwałki Plaza

Варшава UL. MSZCZONOWSKA 3 C.H. JANKI AL. PIŁSUDSKIEGO 1 C.H. M1 (Marki) UL. PUŁAWSKA 42e FASHION HOUSE OUTLET UL. PUŁAWSKA 46 C.H. AUCHAN (Piaseczno) UL. BRUKOWA 25 C.H. AUCHAN (Łomianki) UL. WOŁOSKA 12 GALERIA MOKOTÓW AL. JANA PAWŁA II 82 C.H. ARKADIA UL. GÓRCZEWSKA 124 WOLA PARK AL. JEROZOLIMSKIE 179 BLUE CITY AL. JEROZOLIMSKIE 148 C.H. REDUTA PL. CZERWCA 1976r. NR 6 C.H. FACTORY (Ursus) UL. GŁĘBOCKA 15 C.H. TARGÓWEK UL. OSTROBRAMSKA 75C C.H. PROMENADA UL. ZŁOTA 59 ZŁOTE TARASY UL. OKOPOWA 58/72 C.H. KLIF UL. POŁCZYŃSKA 4 FORT WOLA UL. POWSIŃSKA 31 SADYBA BEST MALL UL. BRACKA 9 Dom Handlowy „VITKAC”

Замосць  UL. PRZEMYSŁOWA 10 GALERIA  TWIERDZA

 

Беларускае Радыё Рацыя