Алег Агееў: Трэба адрозніваць свабоду выказвання ад прапаганды



Дзяржаўныя журналісты сёння адзначаюць свята. У Беларусі Дзень друку, а 7 траўня – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў журналістаў і падкрэсліў, што менавіта дзякуючы «грамадзянскай пазіцыі работнікаў гэтай сферы» атрымалася адстаяць дзяржаўныя інтарэсы Беларусі.

„Тыя, каму ён адрасаваў гэтыя віншаванні, хай самі вырашаюць прымаць іх ці не”. Так у нашым эфіры сказаў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

– Гэта можа быць пазіцыя не ўсіх сяброў нашай арганізацыі, арганізацыя досыць вялікая. Паколькі я  з’яўляюся юрыстам, я заўсёды ўлічваю патрабаванні міжнароднага права, стандарты, якія выпрацаваны, напрыклад, у АБСЕ. Дзе АБСЕ адрознівае свабоду выказвання ад прапаганды. Шэраг матэрыялаў, якія выходзяць на дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, з майго асабістага боку гледжання, яны ўвогуле не з’яўляюцца свабодай выказвання, а гэта махровая прапаганда, якая накіравана на шэраг палітычных мэтаў.

Дзень друку і радыё – постсавецкая традыцыя. Беларусь – адзіная краіна постсавецкай прасторы, дзе Дзень друку cвяткуюць 5 траўня, калі ў савецкія часы адзначалі „День советской печати”, які, у сваю чаргу, быў прымеркаваны да выхаду першага нумару бальшавіцкай газеты „Правда”. 7 траўня – Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі прымеркаваны да таго, што ў гэты дзень у 1895 годзе расейскі фізік Аляксандр Папоў упершыню выйшаў у радыёэфір і прадэманстраваў свету першы радыёпрымач.

Цалкам размова:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя