Што робяць беларусы ва Уроцлаве
Наколькі частыя зараз акцыі ва Уроцлаве? Хто на іх прыходзіць? Ці шмат беларусаў прыехала пасля падзеяў жніўня мінулага году? Якія тэмы сустрэч прыярытэтныя?
На гэтыя ды іншыя пытанні даў адказы „Госць Рацыі” беларус Павел Гуляк:
РР: Як даўно вы далучыліся да гэтых акцый? Што вас памкнула?
– Я далучыўся ў першы дзень, як пачалося галасаванне, на наступны дзень. Падумаў, што павінен быць нейкі пратэст, спантанна выйшаў на плошчу. Пазнаёміўся з беларусамі.
РР: Наколькі часта прымаеце ўдзел у акцыях? Што гэта за акцыі?
– Першыя два месяцы акцыі адбываліся кожны дзень. Потым скараціліся да трох разоў на тыдзень. Цяпер мы збіраемся па серадах і нядзелях. Па серадах у нас больш нефармальнае спатканне, а ў нядзелю такая больш паўнамаштабная акцыя. Па-рознаму, бывае, што ў сераду больш людзей прыходзіць, чым у нядзелю.
РР: Які зараз настрой на такіх акцыях і ўласна ў вас?
– Нармальны такі, баявы. Да нас заўсёды прыязджаюць нейкія новыя людзі. Гэтыя акцыі, гэта такая вельмі добрая магчымасць пазнаёміцца, інтэгравацца з беларусамі, якія толькі прыехалі. Гэта не толькі вулічныя акцыі, мы сустракаемся, дапамагаем адзін аднаму.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Як адзначыў Павел Гуляк, зараз акцыі ва Уроцлаве адбываюцца раз на тыдзень. Да іх дадаюцца таксама культурніцкія імпрэзы ў анлайн і афлайн фармаце.
Беларускае Радыё Рацыя