Стала вядома імя пятага затрыманага па справе Зянковіча і Фядуты



Стала вядома імя пятага затрыманага па справе Зянковіча і Фядуты — гэта 35-гадовы дальнабойшчык з Нарачы Дзяніс Краўчук.

Цяпер Дзяніс праходзіць у якасці абвінавачанага па артыкуле 357 «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Тэрмін знаходжання пад вартай працягнуты да 2 месяцаў.

Родныя кажуць, што Дзяніс трымаецца нармальна, ён упэўнены ў сваёй невінаватасці, паведамляе „Наша Ніва”.

Як Краўчук звязаны з Зянковічам? Перад прэзідэнцкімі выбарамі — 2020 Дзяніса затрымалі як назіральніка і асудзілі да 10 сутак арышту. Атрымалася так, што ён адбываў пакаранне ў адной камеры з Юрыем Зянковічам, якога затрымалі за акцыю пратэста ў Мядзелі 9 жніўня.

Таксама па гэтай справе праходзяць юрыст з ЗША Юрый Зянковіч, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і кіраўніца менскага офіса Зянковіча Вольга Галубовіч.

Фота: nn.by