Прэ’мера купалаўцаў на канале @by_culture



Сёння, 6 траўня, у 20:00 на канале @by_culture будзе паказаны спектакль “Іранская канферэнцыя”, які меўся стаць першай прэм’ерай у Купалаўскім у гэтым сезоне.

У ім задзейнічаныя як беларускія акторы, так і польскія.  Згоду на паказ далі стваральнікі гэтага праекту, у тым ліку, рэжысёр Дзмітрый Цішко і аўтар п’есы Іван Вырыпаеў. Сродкі, атрыманыя падчас трансляцыі, будуць пералічаныя тэатральным дзеячам, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі.

Апроч гэтага, сёння на youtube-канале Купалаўцы ў 19:00 будзе паказаны спектакль “Войцэк”.

Падтрымаць нескароных тэатральных дзеячаў ды іх новыя праекты можна тут