Куды звяртацца, калі ў Польшчы ў вас узніклі праблемы?



Бывае, што грамадзянін Беларусі, які знаходзіцца ў Польшчы, трапляе ў бяду. У такой сітуацыі можна, а нават трэба, шукаць дапамогі ў консульскіх аддзяленнях. Калі чалавека напаткала бяда: смерць блізкага, хвароба, аварыя, крадзеж, былі згубленыя дакументы, арышт, затрыманне, то абавязкова трэба звяртацца ў консульства Рэспублікі Беларусь. Адной з галоўных задачаў дзяжурнага консула з’яўляецца аказанне дапамогі пацярпеламу суайчынніку.

У Польшчы існуе падзел на консульскія акругі: Мазавецкая з амбасадай і кансульствам у Варшаве, Падляшская з Генеральным консульствам у Беластоку, Люблінская з консульствам у Бялай Падлясцы і Паморская з Генеральным консульствам у Гданьску (ніжэй адрасы і кантакты) :

1. Амбасада Рэспублікі Беларусь

адрас: вул. Вертніча 58, 02-952 Варшава

тэлефон: +48 (22) 742-0990, +48 (22) 842-5202; факс: +48 (22) 742-0980; e-mail: [email protected]

час працы:  панядзелак — пятніца –  8:00 — 12:00 , 12:40 — 16:40

 

Консульскі аддзел

адрас: вул. Вертніча 58, 02-952 Варшава

тэлефон: +48 (22) 742-0710; факс: +48 (22) 842-4341; e-mail: [email protected]

час працы:  панядзелак — пятніца –  9.00 – 12.00 , 13.00 — 16.00

 

2. Консульства ў Бялай Падлясцы

адрас: вул. Сітніцка 77, 21-500 Бяла Падляска

тэлефон: +48 (83) 342-1814, +48 (83) 342-1816; факс: +48 (83) 342-1817; e-mail: [email protected]

час працы:  панядзелак — пятніца –  8:00 — 16:15

 

3. Генеральнае консульства ў Беластоку

адрас: вул. Электрычна 9, 15-080 Беласток

тэлефон: +48 (85) 664-9946, +48 (85) 664-9940; факс: +48 (85) 664-9958; e-mail: [email protected]

час працы:  панядзелак — пятніца – 8:00 — 12:00 , 13:00 — 17:00

 

4. Генеральнае консульства ў Гданьску

адрас: вул. Ноакоўскага 9, 80-313 Гданьск-Аліва

тэлефон: +48 (58) 341-0026; факс: +48 (58) 341-4026; e-mail: [email protected]

час працы:  панядзелак — пятніца 8:30 — 12:20 , 13:00 — 17:10

 

Грамадзянін Рэпублікі Беларусь можа спадзявацца на дапамогу ў наступных выпадках:

1.       Калі згублены пашпарт (скрадзены, знішчанны). Пасля пацвярджэння асобы выдаецца часовы пашпарт для вяртанне на Радзіму.

2. Калу адсутнічаюць фінансавыя сродкі. У гэтай сітуацыі можна разлічваць:

–          на дапамогу ў кантакце з сям’ёй або блізкімі ў Беларусі,

–          на атрыманне грошай, якія паступілі на рахунак Міністэрства замежных спраў РБ (пасля пацвярджэння ўзносу),

–          у надзвычайным выпадку на атрыманне ад кансульства невялікай пазыкі на вяртанне дамоў. Пазыка забяспечваецца дамовай пра яе вяртанне.

3. Арышт або затрыманне. У гэтым выпадку можам спадзявацца, што консульства ці амбасада:

–          паведаміць сям’і ў Беларусі (па заяўцы затрыманага),

–          высвятліць прычыны арышту, працягласць расследавання, магчымасць вызвалення з арышту,

–          знойдзе адваката,

–          атрымае дазвол на сустрэчу ў турме.

4. Смерць. Консульскае аддзяленне дапамагае аформіць справы звязаныя з перавозам цела  ў РБ.

Консульская дапамога не ахоплівае:

–          праўнай дапамогі ў адміністрацыйных і судавых працэсах,

–          самастойнага ангажавання юрыстаў,

–          аплаты за грамадзянаў штрафаў і рознага кшталту пазыкаў,

–          аказання паслугаў, якія ажыццяўляюць турыстычныя бюро, банкі, страхавыя таварыствы, авіялініі,

–          атрымання дазволу на працу,

–          дзеянняў, якія супярэчаць этычным прынцыпам і не адпавядаюць законам дзяржавы.