Алесь Аляхновіч: Беларуская эканоміка ў занядбаным стане



У Беларусі самы нізкі мінімальны заробак у Еўропе. Сярэдні заробак таксама адзін з самых малых, ніжэйшы маюць толькі Украіна і Малдова, хаця, паводле прагнозаў, яны могуць да канца года апярэдзіць Беларусь па гэтым паказчыку. Беларускія пенсіі больш чым у 3 разы адстаюць ад роўню польскіх.

Такія дадзеныя прывёў прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт аналітычнага цэнтра CASE-Belarus Алесь Аляхновіч:

– Занятасць на дзяржаўных прадпрыемствах з 2012 па 2020 год скарацілася прыкладна на 480 тысяч чалавек або на 26%, вельмі істотна. А наадварот – павялічылася занятасць якраз на прыватных прадпрыемствах. То бок нават цяпер ужо беларуская эканоміка ў занядбаным стане.

Разам з тым, паводле эканаміста, калі арыентавацца на афіцыйныя дадзеныя, то  казаць пра дэфолт яшчэ рана. Калі ж дапусціць, што яны могуць быць несапраўднымі, то сітуацыя можа выглядаць іначай.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя