Адказ эксперта Радыё Рацыя: Смерць за мяжой



Смерць за мяжой

Выязджаючы за мяжу чалавек не думае пра дрэннае, але такое, на жаль, здараецца. Смерць кагосьці з блізкіх або знаёмага – гэта не толькі асабістая трагедыя, а таксама шэраг фармальных працэдур. Таму трэба добра ведаць, што зрабіць, каб аператыўна прывезці цела памерлага з-за мяжы.

Транспарціроўка цела з Польшчы ў Беларусь

Транспарціроўка цела і парэштак на легкавым аўтамабілі па тэрыторыі Польшчы і па-за яе межы, калі асоба памерла ў Польшчы, магчымая толькі пасля атрымання дазволу ад дзяржаўнай санітарнай інспекцыі. У заяве трэба абавязкова змясціць наступнае:

1. Імя або імёны, прозвішча, дзявочае прозвішча, дату і месца нарадження, апошняе месца пражывання памерлага.

2. Дату і месца смерці.

3. Месца з якога цела будзе транспартавацца.

4. Месца пахавання.

5. Транспартны сродак.

6. Адрас рэгістрацыі, серыя і нумар дакумента асобы, якая падае заяўку.

7. Службовы дакумент, які пацвярджае адсутнасць заразных хваробаў пералічаных у пастанове пра могільнікі і пахаванні, артыкул 9, пункт 3а,

8. Дакумент ад дзяржаўнага органу, краіны, дзе адбудзецца пахаванне (пасведчанне ад консула Рэспублікі Беларусь).

Пасведчанні і дазволы патрэбныя блізкім памерлага, выдаюцца неадкладна, не пазней чым на 3 дзень пасля падачы заяўкі. Транспарціроўка цела і парэштак адбываецца ва ўмовах адпавядаючых патрабанням санітарнай і тэхнічнай бяспекі.

Кожны грамадзянін, які перасякае мяжу павінен мець пры сабе медычную страхоўку, якая сярод іншага, з’яўляецца гарантыяй кампенсацыі выдаткаў транспартных паслугаў. Дзякуючы страхоўцы амаль усе справы і дакументы афармляе пахавальнае бюро. У ліку іх абавязкаў таксама мытны кантроль, пасля якога труна пламбіруецца (у празекторыі) і на мяжы няма патрэбы яе адкрываць. Адзіным дакументам, пра які павінныя паклапаціцца блізкія, гэта консульскае пасведчанне.

Транспарціроўка цела з Беларусі ў Польшчу

Падчас транспарціроўкі цела з Беларусі ў Польшчу неабходна мець пасведчанне з польскага кансульства, якое выдаецца пахавальнаму бюро. Кошт такога дакумента – 54 еўра.

Абавязковыя дакументы (арыгіналы):

1. Дазвол на транспарціроўку і пахаванне ад уладаў горада, у якім будзе пахаваны памерлы (яго нельга замяніць пасведчаннем ад адміністрацыі могілак пра набыццё месца на пахаванне).

2. Пасведчанне аб смерці.

3. Даведка ад лекара пра прычыну смерці (ці не было заразнай хваробы).

Большасць дакументаў ды поўную дапамогу ў такі цяжкі момант бярэ на сябе пахавальнае бюро, у гэтым выпадку беларускае.

УВАГА! Падчас транспарціроўкі цела з Беларусі ў Польшчу, беларускія памежныя службы, неабавязкова, але могуць патрабаваць ад перавозчыка:

– Пасведчанне пра тое, што ў труне, а таксама ў целе нябожчыка нямя ніякіх (чужародных) прадметаў,

– Пісьмовае пацверджанне ад перавозчыка, што ён падпарадкоўваецца міжнародным санітарным правілам транспарціроўкі целаў ды парэштак.