Як беларусу паспяхова перасекчы мяжу на машыне з польскімі нумарамі?
Адзін ca слухачоў Радыё Рацыя запытаў пра справу, на першы погляд, ясную ды простую: ці грамадзянін Беларусі можа безпраблемна пераехаць польска-беларускую мяжу на аўтамабілі, зарэгістраваным на тэрыторыі Еўразвяза? Пытанне вельмі цікавае, а адказ, і сам працэс перасячэння мяжы – няпростыя.
Найперш трэба сказаць, што беларускія законы і правілы даволі заблытаныя. А паколькі яны часта змяняюцца ці дапаўняюцца, то часта і незразумелыя для звычайных грамадзянаў.
З думкай пра беларусаў, якія збіраюцца ў падарожжа на Радзіму, а іхні аўтамабіль на польскіх нумарах, хочам пазначыць некалькі важных момантаў:
1.Трэба выпісацца з пастаяннай прапіскі ў Рэспубліцы Беларусь і атрымаць на рукі дакумент, які сведчыць пра выпіску. З гэтым дакументам зможам атрымаць пашпарт з адмысловай серыяй. Пашпарт ёсць надалей беларускі, але ў ім не пазначана месца прапіскі.
2.З новым пашпартам наведваем беларускае консульства ў любой дзяржаве Еўразвяза. Консул, пасля праверкі дакумента пра выпіску, ставіць у пашпарт адмысловую пячатку і робіць адпаведную занатоўку.
3.Пасля гэтага можам безпраблемна пераехаць праз польска-беларускую мяжу аўтамабілем на польскіх нумарах.
Вядома, што на беларускім баку нас абавязвае прынцып “часовага ўвозу”. Гэтае звязана з невялікай аплатай (каля 3 EUR). Працэдура афармлення доўжыцца каля 15 хвілін. Дакумент, які атрымаем, тычыцца адной, канкрэтнай машыны, і мае трохмесячны тэрмін дзеяння. Пасля тэрмін на часовы ўвоз давядзецца аднавіць на чарговыя 3 месяцы.
УВАГА! Часовы ўвоз, паводле беларускіх законаў, па заканчэнні тэрміну яго важнасці трэба аддаць мытнікам. Не можна яго пазычаць іншым асобам. Калі такое адбудзецца, нас чакаюць непрыемнасці ў час чарговага перасячэння мяжы.
ВАРТА ВЕДАЦЬ: калі ўязджаем на польскі бок мяжы машынай на польскіх нумарах, то маем права без чаргі даехаць да шлагбаўма і патрапіць на паласу для машын пазначаную “UE”. Іншымі словамі: абмінаем чаргу, ашчаджаем час, хутчэй і прасцей праходзім неабходныя памежныя працэдуры.
Беларускае Радыё Рацыя.