ТОП-10 найбольш папулярных кантрабандных тавараў
Нягледзячы на тое, дзе пражываем і з якімі краінамі мяжуе нашая краіна, розніцы ў цэнах у паасобных дзяржавах спрыяюць кантрабанднай справе і выкарыстоўваюцца “людзьмі, якія больш прадпрымальныя за іншых”.
У 2004 Польшча ўвайшла ў Еўразвяз, зніклі межы з Захадам, мытныя пошліны на тавары ўніфікаваліся. Мытныя законы, а таксама асобныя санітарныя і ветэрынарныя працэдуры, сталі моцна абмяжоўваць доступ тавараў з іншых дзяржаў на еўрапейскі рынак. Гэта стварае пэўныя магчымасці для нелегальнай дзейнасці. І многія вырашаюць ісці шляхам кантрабанды. Што найчасцей вязуць з Беларусі ў Польшчу? З чым даводзіцца змагацца памежным і мытным службам? Вось дзесяць самых папулярных тавараў:
1. Цыгарэты – безумоўны лідар у кантрабандзе. У Беларусі яны вельмі танныя – за блок плацім прыблізна 10 даляраў. У Польшчы іх цана расце ўдвая, а калі яны даедуць, скажам, у Англію – прыбытак павялічваецца яшчэ ў некалькі разоў. За вялікай прыбытковасцю ідзе вялізарная рызыка – калі не пашанцуе, пагражаюць высокія штрафы, канфіскацыя аўтамабіля, судовы працэс. Цыгарэты вязуць звычайныя грамадзяне, жыхары памежжа, якія такім спосабам зарабляюць грошы на жыццё, але і займаюцца гэтым арганізаваныя групоўкі, у якіх мэта – буйны заробак і павялічэнне маёмасці. Сродкі і спосабы кантрабанды тут самыя розныя: асабовыя аўтамабілі (шыны, паліўныя бакі, парогі, дзверы, багажнік, панэль, сядзенні, падлога, дах, нутро кузава), грузавыя аўтамабілі, пасажырскія цягнікі (падлога, сцены, дах, сядзенні), у ручным багажы, пад адзеннем. То бок усюды, дзе магчыма. Прадаюцца цыгарэты найчасцей на рынках або адразу пасля перасячэння мяжы, дзе “прадпрымальнікі” збіраюць іх у “ямы”. Калі цыгарэтаў набіраецца значная колькасць, іх вязуць далей дзеля атрымання большага прыбытку.
2. Паліва (бензін, дызельнае паліва) – тавар, які з-за розніцы ў цане таксама актыўна «цячэ» нелегальным шляхам у заходнім кірунку. У асабовых аўтамабілях можна пакуль што перавезці стандартны бак плюс 10 літраў. Большыя магчымасці ў грузавым транспарце, але тут ёсць мытныя абмежаванні да 600 літраў. Транспартныя фірмы абмінаюць гэтую “праблему”, карыстаючыся пераходам на беларуска-літоўскай мяжы ў Прывалцы. На беларускай запраўцы аўтафуры запраўляюцца “пад корак” і без аніякіх праблем уязджаюць на тэрыторыю Еўразвяза. Памежныя пераходы на беларуска-літоўскай мяжы часта называюцца “Кувэйтам усходу” або “паліўным шляхам”.
3. Бурштын – яго можна ўвезці ў Польшчу легальна, але тады трэба аплаціць высокія мытныя пошліны. Таму вельмі часта ён ёсць прадметам кантрабанды. У Беларусь трапляе таксама шляхам кантрабанды з Украіны (шахта ля Роўнага). Найчасцей бурштын перавозяць у паліўных баках, але бывае што і ў запасных шынах ці ў вогнетушыцелях. Калі кантрабанда выяўляецца, парушальніка чакае канфіскацыя тавару і судовая справа.
4. Сабакі (шчанюкі) – вельмі часты “тавар”, які з вялікім прыбыткам можна перапрадаць у Польшчы або Нямеччыне. Для таго, каб перавезці пародных сабакаў праз мяжу, трэба выканаць некалькі ўмоваў (ёсць тут і абмежаванні): мусіць быць уласнік, шчанюкі не павінны мець менш чым 3 месяцы, у іх мусіць быць сабачы пашпарт, пасведчанне паходжання, прышчэпка ад шаленства, зробленая не раней, чым за 21 день да ўезду на мяжу. Адзін чалавек можа перавезці аднаразова 5 сабакаў. Калі нечага з вышэй пералічанага не хапае – уласнік з жывёлай вяртаецца назад.
5. Стаматалагічныя прылады – з-за невялікіх памераў пераважна едуць асабовым транспартам ды ў ручным багажы. Асабліва папулярныя cтаматалагічныя іголкі і свердзелы беларускай вытворчасці. Яны высокай якасці, таму і ахвотна іх набываюць стаматалагічныя кабінеты. Пры выяўлянні такой кантрабанды, тавар канфіскуюць, парушальніка чакае судовы працэс.
6. Жывёльныя шкуры – кантрабандысты найчасцей іх перавозяць асабовымі аўтамабілямі і хаваюць у паліўных баках, поліэтыленавых пакетах, шынах, каністрах ды ў падлозе машыны. Прадаць дарагі тавар проста – дастаткова наведаць адмысловую скупку. Mытнік з прычыны ветэрынарных абмежаванняў і правілаў не можа перавозчыка пакараць штрафам, а толькі адправіць яго з таварам назад.
7. Cтэроіды – хімічныя прадукты, запатрабаваныя спартоўцамі, сілавікамі, спартовымі клубамі. Кантрабандай уязджаюць у Польшчу стэроіды пераважна расійскай вытворчасці, у якіх склад адпавядае еўрапейскім нормам, але гандляваць імі забараняецца. У выпадку няўдачы на мяжы – канфіскацыя ды суд.
8. Падробкі адзення, гадзіннікаў, электронікі – прадукцыя гэтых вырабаў адбываецца ў В’етнаме, Кітаі і Інданезіі, а кантрабанда – усялякімі відамі транспарту. Ёсць гэта парушэнне правоў на ўласнасць. Каб легальна ўвезці такі тавар, патрэбная згода ўладальніка таварнай маркі. А гэта з-за нізкай якасці падробак немагчымае. Мытныя службы тавар забіраюць і накіроўваюць справу ў суд.
9. Вакцына для жывёлагадоўчай і гаспадарчай жывёліны – адсутнасць ветэрынарных дазволаў ёсць прычынай поўнай забароны на ўвоз і гандаль вакцынамі на тэрыторыю Еўразвяза. Вельмі лёгка такі тавар прадаць, напрыклад, для лекараў-ветэрынараў.
10. Рыбалоўныя сеткі (дрыгавіцы) – у Беларусі такога тыпу сеткі агульнадаступныя, а ў Польшчы іх немагчыма набыць у крамах з прыладамі для рыбалоўства. Пры дапамозе дрыгавіцы нельга легальна лавіць рыбу, якая з прычыны пабудовы сеткі (двайная, трайная з рознай велічынёю вочак), калі ўжо патрапіць у яе, не мае шанцаў на ўцёкі.
Кантрабандны тавар прадаецца ў асноўным на рынках. Паколькі гэты тавар не абкладзены акцызамі, то ў выпадку няўдачы кантрабандысту ў найгоршым выпадку давядзецца вярнуцца ў Беларусь.
Тавары з ТОП-10 вельмі адрозныя адзін ад другога. Але маюць і супольныя рысы: нелегальныя, прыбытковыя і рызкоўныя. Што Вы пра гэта думаеце? Запрашаем да дыскусіі!
Беларускае Радыё Рацыя