Плюс тры палітвязні па Берасцейскай вобласці



Плюс тры палітвязні па Берасцейскай вобласці. Такім чынам, колькасць тых, хто трапіў за краты па крымінальных палітычна матываваных справах у рэгіёне стала больш за дзевяць дзясяткаў чалавек.

– У прыватнасці палітвязнямі ў Берасцейскай вобласці праваабарончым цэнтрам „Вясна” прызнаныя Вадзім Чэпялевіч, Ігар Ганчарук, Валянцін Колб.

Вадзім Чэпялевіч і Ігар Ганчарук зараз знаходзяцца ў СІЗА №7 у Берасці. Яны падазраюцца па справе па масавых беспарадках. Валянцін Колб знаходзіцца ў СІЗА №6 у Баранавічах і з’яўляецца фігурантам пінскай справы. Ён праходзіць па частцы другой артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Агулам па рэспубліцы 370 чалавек ужо прызнаныя палітвязнямі. На Берасцейшчыну з гэтай лічбы прыходзіцца амаль што чацвёртая частка.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце