САЗ ухваліла яшчэ адну вакцыну супраць каронавірусу



Сусветная арганізацыя здароўя рэкамендавала для экстранага выкарыстання кітайскую вакцыну ад каронавіруснай інфекцыі вытворчасці кампаніі Sinopharm.

Пра гэта гендырэктар САЗ Тэдрас Адханом Гебрэесус паведаміў на брыфінгу 7 траўня, яго цытуе сайт арганізацыі.

Такім чынам САЗ пашырае спіс прэпаратаў, якія могуць быць закупленыя ў рамках глабальнай ініцыятывы доступу да вакцынаў супраць каронавірусу COVAX, растлумачыў Гебрэесус.

Ён удакладніў, што Стратэгічная кансультацыйная група экспертаў (SAGE) па імунізацыі вывучыла наяўныя звесткі і рэкамендуе вакцыну Sinopharm для людзей ад 18 гадоў і старэйшых з графікам увядзення дзвюх дозаў.

Фота: прэс-служба кампаніі, CTGN