Плошча Пераменаў у Менску ізноў ажывае



Мурал з дыджэямі пераменаў мінулай ноччу вярнуўся на сцяну вентыляцыйнай будкі на Плошчы Пераменаў у Менску. Аўтарам муралу быў загінулы пратэстовец Раман Бандарэнка.

Побач на плоце з’явіўся і бел-чырвона-белы сцяг са стужак. Як вядома, «Плошча Перамен» — неафіцыйная назва двара ў Менску, размешчанага на скрыжаванні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракта. Яна ўтварылася ў жніўні 2020 года, падчас пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя

ФОТА: @symbalby