У Пінску з гістарычнага будынку зрабілі новабуд і размясцілі ў ім гатэль
У Пінску чыноўнікі з гонарам заяўляюць пра рэканструкцыю гістарычнага будынка 1916 года, у якім цяпер размясціўся прыватны гатэль. Аб’ект бачна як з гарадской набярэжнай, так і з пешаходнай вуліцы Леніна. Будаўнічыя працы вяліся восем гадоў.
Па словах краязнаўца Эдварда Злобіна, аніяк нельга называць гэты буданак гістарычным:
– Гэта – новабуд. Гэта не рэканструкцыя, а аднаўленне таго будынку, які быў. Магу сказаць, што знешне ён вельмі падобны, але гэта, канешне ж, не можа быць аб’яўлена гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
У міжваенны перыяд у будынку размяшчалася агульнаадукацыйная школа, у якой вучыўся сусветна вядомы пісьменнік і журналіст Рышард Капусцінскі. Але пра гэты знакавы факт нішто не нагадвае.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота: media-polesye.by