«Уходи!»: стужка пра беларусаў, якія мусілі ўцякаць ад пераследу ў Польшчу



Польскія рэжысёры Томаш Хацінскі і Мілаш Гаслоўскі знялі фільм «Уходи!» пра беларусаў, якія пасля выбараў мусілі ўцякаць ад пераследу ў Польшчу. Фільм таксама апавядае пра дыяспару беларусаў у Шчэціне, якая актыўна падтрымала землякоў і арганізоўвала сумесныя палітычныя акцыі ў Польшчы.

Рэжысёры фільма распавялі пра ідэю стварэння фільма:

– 7 красавіка была прэм’ера нашай стужкі. Думаю, што выйшла добра. Шмат беларусаў нам напісалі, што ім спадабалася, што для іх гэта вельмі важна. Чым далей мы гэтай тэмай займаліся, тым больш мы разумелі, што гэта гісторыя вельмі фільмовая, і яе мы мусім паказаць свету. Мы чулі, што адбываецца ў Беларусі, а зараз бачым гэтыя вобразы, бачым адносіны тых людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. Гэта вялікая трагедыя, якая адбываецца тут, на нашай мяжы.

Рэжысёры фільма Томаш Хацінскі і Мілаш Гаслоўскі прэзэнтавалі фільм “Уходи!”на „Радыё Зэт” і ў вольным доступе на Ютубе, дзе яго могуць паглядзець усе ахвотныя.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя