Сустаршыня страйкама „Беларуськалія” Анатоль Бокун знаходзіцца ў міліцыі



 Сустаршыня страйкама „Беларуськалія” Анатоль Бокун знаходзіцца ў міліцыі, суд над ім адбудзецца 10 мая, паведамляе страйкам.

Каля 10 гадзін раніцы 8 траўня Бокун перадаў, што невядомыя блакавалі яго ў доме ў бацькоў.

На гэтым тыдні ў інтэрв’ю газеце „Народная Воля” Бокун заявіў, што нарвежскі партнёр „Беларуськалія” кампанія Yara вырашыла адправіць на беларускае прадпрыемства свайго прадстаўніка для назірання за сітуацыяй. На „Беларуськаліі” ён будзе знаходзіцца і маніторыць сітуацыю каля паўгода.

Бокун у верасні—кастрычніку 2020 года адбыў 55 сутак адміністрацыйнага арышту. Актывіст працаваў механікам аддзялення згушчэння сільвінітавай абагачальнай фабрыкі першага рудаўпраўлення. Адміністрацыя ААТ „Беларуськалій” звольніла яго „за парушэнне працоўнай дысцыпліны, таму што ён не хадзіў на працу без уважлівай прычыны”. Звальненне Бокуна ў страйкаме расцанілі як рэпрэсіі.

belapan.by

Як інфармуе страйкам на сваіх старонках у сацсетках, каля дзесяці гадзін раніцы 8 траўня Бокун паведаміў, што невядомыя блакавалі яго ў доме ў бацькоў, хутчэй за ўсё, будуць затрымліваць.

„Абставіны высвятляюцца”, — піша страйкам. Цяперашняе месцазнаходжанне Бокуна невядомае.

На гэтым тыдні ў інтэрв’ю „Народнай Волі” Анатоль Бокун распавёў, што нарвежскі партнёр „Беларуськалія” кампанія Yara вырашыла адправіць на беларускае прадпрыемства свайго прадстаўніка для назірання за сітуацыяй. На „Беларуськаліі” ён будзе знаходзіцца і маніторыць сітуацыю каля паўгода.

Варта таксама адзначыць, што сустаршыня страйкама „Беларуськалія” ў верасні—кастрычніку 2020 года адбыў 55 сутак адміністрацыйнага арышту.

Анатоль Бокун працаваў механікам аддзялення згушчэння сільвінітавай абагачальнай фабрыкі першага рудаўпраўлення. Адміністрацыя ААТ „Беларуськалій” звольніла яго „за парушэнне працоўнай дысцыпліны, таму што ён не хадзіў на працу без уважлівай прычыны”. Звальненне Бокуна ў страйкаме расцанілі як рэпрэсіі.

belapan.by

Фота: vk/saligorskorg