У Беластоку беларус затрымаў злодзея, які здзейсніў крадзеж з крамы
У Беластоку беларус самастойна затрымаў злодзея, які паспрабаваў уцячы з прадуктовай крамы, і перадаў паліцыі.
Здарэнне адбылося ўначы 8-га траўня:
– Мы з сябрамі былі ў краме. Я заўважыў, як адзін з наведнікаў хутка спрабаваў пакінуць краму. Гандлярка спрабавала яго затрымаць, але ён выскачыў з крамы. Гандлярка сказала, што яна выклікала паліцыю і папрасіла, па магчымасці, дагнаць таго чалавека. Недзе праз 200 метраў мы таго чалавека дагналі і затрымалі. Спачатку ён не хацеў з намі пайсці. Яго сябар яшчэ спрабаваў аказаць нейкі супраціў. У выніку ён пайшоў з намі і я яго перадаў паліцыі. Паліцыя падзякавала.
Здарэнне адбылося побач з вакзалам у Беластоку. Па словах паліцыі, падобныя крадзяжы тут адбываюцца нярэдка, але выпадкі затрымання злачынцы выпадковым чалавекам надзвычай рэдкія.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя