Выстава пейзажнага жывапісу „Kraj”
Сямёра беларускіх мастакоў, сярод якіх Васіль Пяшкун, Віталь Гуназа, Міхаіл Крот, Антон Вырва, Павел Хадаровіч, Раман Коршунаў, Улад Петручык, прадставілі ў Полацку маштабную выставу пейзажнага жывапісу, прысвечаную краявідам беларускай прыроды.
Падчас свайго чатырохдзённага знаходжання ў старажытным горадзе над Дзвіной мастакі папрацавалі на «полацкай» серыяй пейзажаў, з відамі адметных месцаў і ландшафтаў горада.
Выстава атрымала зацікаўленне ў палачанаў і гасцей Полацка, таму яе працу падоўжылі яшчэ на тыдзень.
Пасля заканчэння выставы «Край» карціны вернуцца да аўтараў. За выключэннем адной – Васіль Пяшкун падарыў працу «Пад гукі Вагнера» полацкай галерэі.
Беларускае Радыё Рацыя