Як праз мяжу перавезці пральную машыну?



Слухач Беларускага Радыё Рацыя звярнуўся з запытам пра магчымасці перавозу ў Беларусь пральнай машыны, якую ён набыў у Польшчы.

Эканамічны эксперт Беларускага Радыё Рацыя: Пачну з таго, што ў польскіх буйных крамах, асабліва тут, на Падляшшы, прадаўцы часта карыстаюцца беларускай мовай. А напэўна яе разумеюць. Гэта проста патрабаванне сітуацыі – шмат грамадзян Беларусі прыязджае сюды за пакупкамі і, апрача спажывецкіх артыкулаў, набываюць электронную тэхніку: тэлевізары, пральныя машыны, прасы, мікрахвалёўкі ды іншае. Трэба ведаць, што нават калі яны не самыя дарагія, дык характэрная ім высокая якасць і большая надзейнасць ад такога тыпа абсталявання, даступнага ў Беларусі. У кожнай краме, якой неабыякавы свой бізнес, ёсць пункт, дзе можна аформіць дакументы TAX FREE на тавар, які мы ў іх набылі. У польскіх крамах набудзем пральную машыну добрай якасці, коштам 800 злотых (223400 беларускіх рублёў). Паводле мяне, найлепшыя цэны прапануюць сеткі крамаў Neonet (тут можна таргаваць цану!), RTV Euro AGD i Media Markt. На мяжы нашая пральная машына, безумоўна, зацікавіць беларускія мытныя службы. І, безумоўна, нам давядзецца заплаціць мыт: 15% і 20% НДС (беларускі падатак) ад яе вартасці. Мытнік, напэўна, запатрабуе касавы чэк, фактуру-рахунак ці дакумент TAX FREE. Вядома, што можам прабаваць “выпадкова” згубіць і самастойна ацаніць нашую пакупку (напрыклад, на 50 еўра). Але гэтае варта моцна прадумаць – у такім выпадку беларускія мытныя службы абавязаныя вызначыць рынкавую вартасць пральнай машыны, абапіраючыся на свае крыніцы. І ў гэты момант мы можам быць стратнымі. Можа здарыцца так, што мытнік не заўважыць нашага тавара або патрапім на “сляпога мытніка”, але гэта ўжо іншая гісторыя…

Беларускае Радыё Рацыя