У Менску адзначаюць Дзень Перамогі
Некалькі тысяч чалавек сабраліся на плошчы Перамогі на цырымонію ў гонар 9 Мая. Суседнія вуліцы былі перакрытыя. Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок разам з сынамі і выступіў з прамовай.
Між іншым Лукашэнка сказаў, што „сучасныя неакаланіялісты наўмысна сеюць нацыянальную варожасць, плодзяць крывавыя канфлікты на планеце і зноў спрабуюць апрануць моладзь у карычневую вопратку, уніформу, робяць усё, каб мы забыліся на подзвіг нашых дзядоў і страшную праўду пра вайну, менавіта таму нам навязваюць сцягі і гімны, зганьбаваныя супрацоўніцтвам з гітлераўскімі забойцамі, замест сімвалаў вялікай перамогі, міру і стварэння”. Падчас размовы з ветэранамі Лукашэнка паскардзіўся на тое, што не заўсёды бачыць сваіх ворагаў. І таксама заклікаў ветэранаў зрабіць прышчэпкі ад кавіду „на ўсялякі выпадак”.
Беларускае Радыё Рацыя