Як вярнуць падатак ВАТ



Вяртанне падатку VAT для падарожнікаў

На Беларускім Радыё Рацыя пачаў штотыднёвыя дзяжурствы эканамічны эксперт Дарыюш Данілюк. У першы дзень яго дзяжурства, 20-га траўня, да нас звярнуліся людзі з шэрагам пытанняў, звязаных з пакупкамі за мяжой. Пераважная большасць пытанняў датычылася вяртання падатку VAT. У сувязі з гэтым наш эксперт дае пэўныя тлумачэнні і парады.

Інфармацыя для падарожнікаў, якія вывозяць тавары з тэрыторыі Еўрасаюзу, у асабістых мэтах, на падставе дакумента TAX FREE.

Суб’ект, які прадае тавар, выдае замежнай асобе дакумент TAX FREE на падставе прадастаўленага пашпарту. Таксама трэба пацвердзіць факт ажыццяўлення пакупкі, гэта значыць прадаставіць чэк. Прадавец, або асоба ім упаўнаважаная, уводзіць даныя пакупніка ў кампутар: імя і прозвішча, месца пражывання, нумар пашпарту. Пазней гэтыя даныя надрукоўваюцца на дакумент, які ёсць доказам таго, што тавар вывозіцца за мяжу, таксама гэты дакумент павінен мець прычэплены з дапамогай стэплера фіскальны чэк.

Падарожнік на працягу трох месяцаў ад даты пакупкі павінен вывезці тавар з тэрыторыі Польшчы, каб у час чарговага вяртання (але не даўжэй, чым праз шэсць месяцаў) забраць падатак VAT. Дакументы ў час выезду з Польшчы фіксуюцца польскімі мытнікамі ў кампутарным рэестры R-30, мытнікі правяраюць адпаведнасць дакумента тавару, які вывозіцца.

ВАЖНАЕ: на мяжы нельга вярнуць падатак VAT, выключэнне толькі складае выпадак, калі на мяжы ёсць аддзяленне фірмы GLOBAL REFUND, якая мае падпісаную дамову з адпаведнай крамай.

ФАЛЬШАВАННЕ ДАКУМЕНТАЎ

Апошнім часам здараюцца выпадкі фальшавання дакументаў на вяртанне падатку VAT. Трэба памятаць, што бланкі дакументаў на вяртанне падатку VAT можна знайсці ў кожнай краме, якая займаецца продажам рознага кшталту бланкаў. У выпадку фальшавання пячаткі: пячаткі мытнікаў скануюцца, а пазней падрабляюцца ў Беларусі ў пунктах вырабу пячатак. У Польшчы ніводная фірма не пагодзіцца вырабляць дзяржаўныя пячаткі.

КАБ ПАЗБЕГНУЦЬ ПРАБЛЕМАЎ

Пазбягаем кантактаў з выпадковымі людзьмі, а таксама не карыстаемся дакументамі VAT, якія аформленыя ўручную або без выкарыстання кампутара. Не даем нікому сваіх асабістых даных, якія могуць быць выкарыстаныя неадпаведным чынам, а ў непажаданых руках могуць быць выкарыстанымі для вымантачвання падатку. Праз некаторы час нават найменшае недакладнасць або недахоп будуць напэўна заўважанымі мытнымі службамі або падатковай інспекцыяй. Яшчэ паўбяды, калі мы не ўсведамляем факту злачынства, тады справа, паводле заканадаўства, трапляе ў суд і на чакае штраф. Горш, калі гэта будуць наўмысныя дзеянні: тады гэта можа завершыцца непрыемнымі наступствамі, нават немагчымасцю атрымаць візу на працягу шматлікіх гадоў. У Польшчы вымантавачванне падатку VAT з’яўляецца злачынствам.

НАПРЫКЛАД: асоба, якая валодае нашымі данымі асабовымі, упісвае іх уручную на мяжы у бланк TAX FREE і зацвярджае фальшывай пячаткай. І з гэтым бланкам мы звяртаемся ў краму, каб забраць грошы, а паколькі раней ці пазней выявяцца неадпаведнасці ў дакументах, то варта чакаць позвы ў суд.

Беларускае Радыё Рацыя