Святлана Ціханоўская вярнула беларускую тэму ў італьянскія СМІ



Нягледзячы на тое, што ў Італіі знікае цікавасць СМІ да беларускай тэматыкі, італьянскія беларусы ўсё роўна будуць працягваць выходзіць на акцыі салідарнасці. Апошняя інфармацыйная нагода – візіт Святланы Ціханоўскай, – распавяла беларуска Кацярына Зюзюк:

– Для Італіі гэта была інфармацыйная нагода. Трэба адзначыць, што беларуская тэма больш не асвятляецца ў італьянскіх СМІ. І толькі дзякуючы прыезду Святланы з’явіліся публікацыі, пра Беларусь зноў загаварылі. І што датычыць самой сустрэчы і яе значэння для беларускай дыяспары, канешне, гэта была адметная падзея. Прыехалі актывісты з усёй Італіі, прыязджалі людзі, якія тэрмінова вярталіся з камандзіровак з Літвы, з Гішпаніі.

Як адзначыла Кацярына Зюзюк, у сувязі з частковым зняццём каранцінных мераў і з прыездам экс-кандыдата ў прэзідэнты, у беларусаў Італіі была магчымасць сустрэцца непасрэдна.

Беларускае Радыё Рацыя