Дзмітрый Шчыгельскі: Ён гатовы выкарыстаць любыя сродкі



9 траўня Лукашэнка абнародаваў дэкрэт аб пераходзе ўлады ў выпадку ягонай гібелі. Наколькі паўплывалі на ўзнікненне палітычнага крызісу ў Беларусі асаблівасці псіхалогіі беларусаў і псіхічны стан Лукашэнкі? Ці сапраўды беларусы гатовы да пратэстаў, і па якой прычыне іх не падтрымалі ўкраінцы, у адказ на беларускую актыўнасць часоў Майдану?

Пра тое, чаго баіцца Лукашэнка, якога публічна ніколі не бачылі з кнігай у руках, наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з „Госцем Рацыі” – грамадска-палітычным дзеячам, былым лекарам-псіхіятрам Дзмітрыем Шчыгельскім, які ў 2001 годзе не пабаяўся агучыць псіхіятрычны дыягназ Лукашэнкі:

– Я не лічу, што ён не разумее, хутчэй за ўсё ён разумее. Справа ў тым, што тут больш палітыкі, чым псіхіятрыі. З аднаго боку ён гатовы ісці на гвалт, больш за тое, я ўпэўнены, што ён гатовы выкарыстаць любыя сродкі, каб захаваць уладу. Тут ёсць пытанне таго, якая ў яго асабовасць якія ў яго рысы характару і гэтак далей, то бок такі медычны складнік гэтага. Асноўны складнік палітычны таму, што ён рэагуе так, як рэагуе большасць дыктатараў такога кшталту рэжымаў, што склаўся ў Беларусі. Ён будзе выкарыстоўваць гвалт столькі, колькі спатрэбіцца. Ён будзе ціснуць пакуль не будзе ўпэўнены, што зачысціў усё, пры гэтым пытанне калі спыніцца. Ці ёсць тут медычны складнік, хутчэй за ўсё ёсць, але пры гэтым не трэба намагацца звесці ўсё выключна да псіхічнага стану, гэта будзе памылкай. Яго трэба  ўлічваць, але гэта толькі адзін з чыннікаў і магчыма не самы асноўны. 

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Перадачу „Госць Рацыі” з грамадска-палітычныя дзеячом, былым урачом-псіхіятрам Дзмітрыем Шчыгельскім слухайце 11 траўня на хвалях „Беларускага Радыё Рацыя”. Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя