Пуцін і Лукашэнка будуць знаходзіцца ў пастаянным асабістым кантакце



Пуцін і Лукашэнка пагаварылі па тэлефоне. „Шэраг актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня” закрануты ў тэлефоннай размове прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, паведаміла прэс-служба Крамля.

„Пацверджаны ўзаемны настрой на паслядоўнае ўмацаванне расейска-беларускіх адносін партнёрства і саюзніцтва”, — адзначаецца ў рэлізе. Бакі „абмяняліся цёплымі віншаваннямі з нагоды 76-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, падкрэслілі, што ў нашых краінах свята шануюць памяць герояў, якія доблесна змагаліся на фронце і самааддана працавалі ў тыле”. „Лідары будуць знаходзіцца ў пастаянным асабістым кантакце”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: censor.net